Арына Сабаленка параўняла лік у фінале Кубку Федэрацыі



Арына Сабаленка параўняла лік у фінале жаночага тэніснага Кубку Федэрацыі. Беларуска ў другой сустрэчы дня сустракалася з Слоан Стывенс, нядаўняй пераможцай USA Open. На сёння Сабаленка ёсць 87-й ракеткай свету і цэлы час прагрэсуе.  Стывенс – 13-ы нумар сусветнага рэйтынгу.

У першай партыі Сабаленка падавіла суперніцу сваёй актыўнасцю, выхадамі да сеткі і ўпэўнена выйграла – 6:3. У другім сеце, аднак, назіралася ўжо адваротная карціна, беларуска дапусціла зашмат нязмушаных памылак, а Стывенс брала сваё. У выніку ўжо 6:3 на карысць Стывенс.

Усё вырашалася ў трэцяй партыі. Доўга, ажно да ліку 3:3 сітуацыя развівалася парадаксальна, паколькі ніхто з апанентак не здолеў узяць сваю падачу. Першай гэта ўдалося Сабаленцы. Праўда, адразу Стывенс узяла сваю падачу пад нуль. Беларуска знайшла ў сабе сілы і выйшла зноў наперад, а пасля даціснула суперніцу – выніковыя 6:4 у трэцім сеце. Вырашальнае ачко ўдалося ўзяць толькі з чацвёртага матч-болу, пасля чаго трыбуны цешыліся першай вікторыі ў матчы.

Праграма матчу на другі дзень такая:

Арына Сабаленка — Како Вандэвеге (пачатак а 14.00)

Аляксандра Сасновіч — Слоан Стывенс

Вера Лапко / Лідзія Марозава — Элісан Рыске / Шэлбі Роджэрс

Беларускае Радыё Рацыя