Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў Тайбэі



Арына Сабаленка пасля выступлення ў фінале Кубка Федэрацыі паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Тайбэі – Taipei OEC Open – з прызавым фондам $115 тыс.

Беларуска, якая займае 79-е месца ў рэйтынгу Сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі, у першым крузе была мацнейшая за вядомую японскую тэнісістку Місакі Доі – 7:6 (7:5), 1:6, 6:3. У 1/8 фіналу Арына Сабаленка згуляе з пераможцай процістаяння Вікторыя Галубіч (Швейцарыя) і Лі Я-Суан.

На турніры беларуска таксама выступіць у парным разрадзе, у якім згуляе разам з расіянкай Веранікай Кудзярметавай. Партнёр Сабаленка перамагала ў парным разрадзе ў 2016 годзе. У першым крузе парнай сустрэчы беларуска-расійскі дуэт сустрэнецца з японкамі Макотай Нінамія і Эры Хазумі.

belta.by