Арына Сабаленка прабілася ў фінал турніру ў Істбарне



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (45-ы нумар рэйтынгу WTA) здолела прабіцца ў фінал адзіночнага разраду турніру ў брытанскім Істбарне.

У сённяшнім паўфінале Арына сустракалася з полькай Агнешкай Радваньскай (31) і ўпэўнена выйграла першы сэт з лікам 6: 3. У другой партыі карціна гульні рэзка змянілася, і ўжо Радваньска дамаглася пераканаўчай перамогі – 6: 1. У вырашальным сэце Арына здолела сабрацца і зноў выйграла – 6: 3. Сустрэча працягвалася дзве гадзіны.

Заўтра ў вырашальным паядынку Сабаленка сустрэнецца з пераможцай другога сённяшняга паўфіналу, у якім другая ракетка свету Каралін Вазняцкі з Даніі згуляе з нямецкай тэнісісткай Анжалікай Кербер (11).

belta.by

Фота з сацсетак