Арына Сабаленка прызнана навічком года ў WTA



Вядучая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прызнана навічком года ў Сусветнай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Арына Сабаленка ў 2018 годзе змагла з другой сотні сусветнага рэйтынгу выйсці ў топ-20 лепшых гульцоў свету. У актыве беларускі ў гэтым сезоне перамогі на турніры ў Нью-Хейвене (ЗША) і Ухане (Кітай).

Найбольш прагрэсіруючым іграком WTA прызнала Кікі Бертэнс з Нідэрландаў, у намінацыі „Вяртанне года” перамагла Серэна Уільямс з ЗША, якая аднавіла кар’еру пасля нараджэння дачкі.

belta.by

Фота mundodeportivo.com