Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале турніру ў Хобарце
Год таму
Беларуская тэнісітка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў аўстралійскім Хобарце.
На стадыі 1/8-й фіналу другая ракетка Беларусі і 69-я свету адолела першую сеяную на турніры (35-ю у агульнай класіфікацыі ВТА) – Чжан Шуай з Кітаю. Лік па партыях 7:6 (7:3), 6:4 на карысць беларускі. У чвэрцьфінале турніру з прызавым фондам 226 тысяч даляраў Сабаленка пазмагаецца з украінкай Лесяй Цурэнкай.
Беларускае Радыё Рацыя