Арына Сабаленка саступіла першай ракетцы свету Сімоне Халеп



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не змагла прабіцца ў паўфінал турніру ў кітайскім Шэньчжэні.

4 студзеня ў чвэрцьфінальным матчы Арына аказала дастойны супраціў першай ракетцы планеты румынцы Сімоне Халеп, але ўсё ж саступіла ў двух сэтах з аднолькавым лікам 2:6. Паядынак доўжыўся 59 хвілін. Да гэтага Сабаленка, якая займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла румынку Моніку Нікулеску і чарнагорку Данку Кавініч.

belta.by