Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі



Дзявятая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Дубаі.

У паядынку другога раўнда Арына Сабаленка сустракалася з сербкай Іванай Ёравіч (118-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і перамагла ў двух сэтах – 6:4, 6:0. У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска згуляе са швейцарскай тэнісісткай Беліндай Бенчыч (45).

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33) 19 лютага завяршыла выступленне ў Дубаі, уступіўшы ў 1/16 фіналу прадстаўніцы Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (31) – 1:6, 2:6.

На мужчынскім турніры ў французскім Марсэлі беларус Ягор Герасімаў (161) у барацьбе за выхад у 1/8 фіналу гуляе з іспанцам Фернанда Вердаска (26).

Беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік (247) у 1/16 фіналу турніру катэгорыі „Чэленджэр” сустрэнецца з брытанцам Джэем Кларкам (197).

belta.by

Фота wtatennis.com