Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартавала на турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе. У паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду з прадстаўніцай кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36) беларуска прайграла першы сэт 5:7, а затым ўзяла рэванш з лікам 6:1. У вырашальнай партыі Арына саступала 3:5, але здолела пераламаць ход гульні і выйграла чатыры геймы запар – 7:5. У матчы за выхад у чвэрцьфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе амерыканская тэнісістка Бернарда Пера (70).

„Рух” правёў першую трэніроўку пад кіраўніцтвам Аляксандра Сяднёва

Пачатковец вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі „Рух” выйшаў з адпачынку і правёў першую трэніроўку ў 2020 годзе. Першы этап падрыхтоўкі да дэбюту ў вышэйшай лізе каманда Аляксандра Сяднёва правядзе ў Берасці, дзе будзе трэніравацца на стадыёне „Юнацтва”. 21 і 25 студзеня запланаваныя першыя таварыскія матчы, – інфармуе твітар клуба.

Менск – галоўны прэтэндэнт на правядзенне I Еўрапейскага веласіпеднага фестывалю ў 2021 годзе

Менск з’яўляецца галоўным прэтэндэнтам на правядзенне I Еўрапейскага веласіпеднага фестывалю, які намечаны на 2021 год. Канчатковае рашэнне будзе прынята пазней. На гэтым тыдні беларускую сталіцу наведае дэлегацыя Еўрапейскага веласіпеднага саюза (UEC) на чале з яго прэзідэнтам Рока Катанеа. Старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская ацаніла выдаткі на правядзенне I Еўрапейскага веласіпеднага фестывалю ў суму больш за 6 млн еўра.

„Барселона” звольніла Эрнэста Вальверде з пасады галоўнага трэнера і прызначыла Кіке Сецьена

Іспанскі спецыяліст Эрнэста Вальверде пакінуў пасаду галоўнага трэнера футбалістаў „Барселоны”. Кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе настаўніка і кіраўніцтва клуба, паведамляе афіцыйны сайт барселонского клуба. Новым галоўным трэнерам 26-кратных чэмпіёнаў Іспаніі стаў 61-гадовы іспанец Кіке Сецьен, кантракт з якім разлічаны да 30 чэрвеня 2022 года.