Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу на тэнісным турніры ў Кітаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу на турніры ў кітайскім Цяньцзіне (прызавы фонд – $426 тыс.).

Сёння, 11 кастрычніка, у паядынку першага раўнда Сабаленка, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перамагла ў двух сэтах кітайскую тэнісістку Хань Сінь Юнь (129-ы нумар WTA) – 6:3, 6:3. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе яшчэ адна кітаянка Інь-Інь Дуань (93). Былая першая ракетка планеты расіянка Марыя Шарапава (86) перамагла румынку Ірыну-Камелію Бегу (57) – 6:4, 6:2.

На мужчынскім турніры ў Ташкенце з прызавым фондам $150 тыс. беларус Уладзімір Ігнацік (193) перайграў серба Даніла Петравіча (257) – 6:4, 6:2. У парным разрадзе беларус Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Кастылья не змаглі прабіцца ў паўфінал, уступіўшы сёння баснійска-японскаму тандэму – 3:6, 6:3, 4:10.

belta.by