Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Мумбаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў індыйскім Мумбаі з прызавым фондам $115 тыс.

22 лістапада ў паядынку 1/16 фіналу Сабаленка, якая займае 96-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла аўстралійку Прысцылу Хон (214-ы нумар рэйтынгу WTA) у двух сэтах – 7:5, 6:1. Цяпер у матчы за выхад у чвэрцьфінал Арына Сабаленка, пасеяная пад першым нумарам, згуляе з кітаянкай Лю Цзя-Цзын (207). Спаборніцтвы ў Мумбаі завершацца 26 лістапада.

belta.by