Арына Сабаленка выйшла ў 2-і круг кваліфікацыі тэніснага турніру ў Дубаі



 Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру ў Дубаі (прызавы фонд – $2,3 млн).

У паядынку першага раўнда Сабаленка, якая займае 143-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, перамагла ўкраінку Людмілу Кічанок (406-ы нумар сусветнага рэйтынгу) – 7:5, 6:0. Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе балгарка Александрына Найдзёнава (243). Пераможца матчу атрымае пропуск у асноўную сетку турніру. Спаборніцтвы ў ААЭ завершацца 25 лютага.

belta.by