Арына Сабаленка выйшла ў 2-і раўнд кваліфікацыі турніру ў Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (47-ы нумар рэйтынгу WTA) паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру катэгорыі „Прэм’ер” з прызавым фондам 6 млн еўра.
У паядынку першага кваліфікацыйнага раўнда Арына Сабаленка перамагла іспанку Карлоту Марцінез Сірэз – 6:1, 7:6 (7:5).
Дзве беларускія тэнісісткі пачнуць выступленне на грунтавых кортах адразу з асноўнага раўнда. Вікторыя Азаранка, якая займае 99-е месца ў сусветным рэйтынгу, у першым крузе згуляе з сербкай Аляксандрай Круніч, у якой 52-я пазіцыя. Саперніцай Аляксандры Сасновіч (55-ы нумар рэйтынгу WTA) стане адна з тэнісістак, якія пераадолелі два кваліфікацыйныя бар’еры.
