Арына Сабаленка выйшла ў другі круг „Ралан гарос”



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка дастаткова ўпэўнена выйшла ў другі круг „Ралан гарос”. У двух сэтах яна перамагла тытулаваную славачку Дамініку Цыбулкаву – 7:5, 6:1.

Як відаць з ліку першая партыя была вельмі напружанай. А вось у другой Сабаленка паказала амаль усё лепшае, што ёсць у яе гульнёвым арсенале і ўпэўнена разабралася з Цыбулкавай (на сёння 41-й ракеткай свету). Такім чынам беларуска згуляе ў 1/32-й фіналу. Туды ж раней выйшла і Вікторыя Азаранка.

У другім крузе Вікторыя Азаранка будзе змагацца з першай ракеткай свету – японкай Наомі Осакай. А Арына Сабаленка выйдзе на корт супраць Аманды Анісімавай (51-я ракетка свету) з ЗША.  

Беларускае Радыё Рацыя