Арына Сабаленка выйшла ў трэці раунд адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу Australian Open. У паядынку 1/32 фіналу жаночага адзіночнага разраду другая ракетка планеты перамагла кітайскую тэнісістку Ван Сіньюй (100-ы нумар сусветнага рэйтынгу) – 1:6, 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі будзе чэшка Маркета Вандроўшава (41).

Беларуска Аляксандра Сасновіч і расейка Ганна Блінкова не змаглі прабіцца ў другі круг „Australian Open” у парным разрадзе. У стартавым раундзе яны ўступілі дуэту Вероніка Кудзерметава/Эліс Мертэнс — 7:6, 3:6, 3:6. Беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі працягвае выступ у парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У першым раундзе ён разам з брытанцам Джоні О’Мара выйграў амерыкана-аўстралійскі дуэт Макензі Макдональд / Джон Мілман – 6:2, 6:2.

Віталь Лісаковіч падпіша з „Рубінам” кантракт на 3,5 гады

Беларускі форвард Віталь Лісаковіч хуткім часам пяройдзе ў „Рубін”. Футбаліст прыбудзе ў размяшчэнне казанскага клуба 20 студзеня. Пагадненне будзе разлічана на 3,5 гады. Зарплата Лісаковіча ў першы год складзе 600 тысяч еўра з павышэннем на 100 тысяч кожны наступны год. У бягучым сезоне 23-гадовы беларус прыняў удзел у 15 матчах РПЛ за „Лакаматыў”, забіў два мячы і аддаў дзве галявыя перадачы.

Дзмітрый Камароўскі завяршыў кар’еру

Беларускі паўабаронца, Дзмітрый Камароўскі, завяршыў кар’еру ва ўзросце 35 гадоў. Хаўбэк застаецца працаваць у структуры „Іслачы”, паведамляе прэс-служба клуба. У вышэйшай лізе Беларусі Дзмітрый Камароўскі правёў 391 матч, забіў 93 галы і аддаў 90 дзейсных перадач. Па набраных ачках займае пятае месца за ўсю гісторыю вышэйшага дывізіёна.

31-гадовы экс-нападаючы «Крумкачоў» Філіп Іваноў можа працягнуць кар’еру ў Польшчы. Паведамляецца, што беларускі гулец з’ехаў з краіны, перабраўшыся на сталае месца жыхарства ў польскі Кракаў. Ёсць верагоднасць, што ён працягне кар’еру ў адным з тамтэйшых клубаў. У мінулым сезоне форвард згуляў 28 матчаў у першай лізе і забіў 8 галоў.

Вікторыя Шашкова і Антон Шыдлоўскі занялі 13-е месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў

Беларусы Вікторыя Шашкова і Антон Шыдлоўскі занялі 13-е месца ў сінгл-міксце на чэмпіянаце Еўропы па біятлоне сярод юніёраў. Перамаглі спартоўцы зборнай Германіі, другімі сталі расейцы, трэцімі сталі біятланісты Францыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]