Арына Сабаленка выйшла ў васьмёрку мацнейшых на турніры ў Кітаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў васьмёрку мацнейшых на міжнародным турніры ў Кітаі.

У матчы другога раўнда беларуска, якая займае 102-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перамагла кітаянку Інь-Інь Дуань (93) – 6:3, 6:3. Раней Арына Сабаленка была мацнейшай за іншую прадстаўніцу гаспадароў турніру Хань Сінь Юнь (129) – 6:3, 6:3.

Былая першая ракетка планеты расіянка Марыя Шарапава, якая атрымала wild card ад арганізатараў, таксама выйшла ў чвэрцьфінал турніру, у двух сэтах яна абыграла прадстаўніцу Польшчы Магду Лінет з лікам 7:5, 6:3.

Арына Сабаленка ўваходзіць у зборную Беларусі па тэнісе. Камандзе на корце „Чыжоўка-Арэны” 11-12 лістапада давядзецца выявіць пераможцу ў фінале Кубка федэрацыі з тэнісісткамі ЗША.

belta.by