Арына Сабаленка за крок ад топ-10



Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

Перад пачаткам турніру ў Пекіне тыдзень таму Арына займала 16-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў чвэрцьфінал перамясцілася на 5 радкоў вышэй. На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры ў кітайскім Цяньцзіне.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч займае 31-е месца ў сусветным рэйтынгу, Вікторыя Азаранка 55-я, Вера Лапко знаходзіцца на 62-й пазіцыі.

У першую пяцёрку рэйтынгу WTA ўваходзяць румынка Сімона Халеп, Каралін Вазняцкі з Даніі, немка Ангеліка Кербер, японка Наомі Осака і ўкраінка Эліна Світоліна.

zviazda.by