Арына Сабаленка значна палепшыла свой рэйтынг у парным разрадзе WTA



Тэнісістка Арына Сабаленка палепшыла на 31 пазіцыю свой сусветны рэйтынг у парным разрадзе пасля перамогі на турніры ў Індыян-Уэлсе ў дуэце з бельгійкай Элізэ Мертэнс.

Згодна з абноўленым спісам, беларуска з 65-га месца ў парным разрадзе перамясцілася на 34-ы радок – 2152 балы. У адзіночным рэйтынгу Арына Сабаленка па-ранейшаму ўваходзіць у топ-10 сусветных ігракоў і займае дзявятае месца – 3620 балаў.

Аляксандра Сасновіч страціла дзве пазіцыі і знаходзіцца на 36-м месцы – 1495 балаў, Вікторыя Азаранка палепшыла становішча ў рэйтынгу і займае 46-ы радок – 1177 балаў. Вера Лапко ў абноўленым лісце лепшых ігракоў 64-я – 886 ачкоў. Лідзіруе ў жанчын Наомі Осака з Японіі – 5991 бал.

Лідар беларускай мужчынскай каманды Ілья Івашка, які займаў раней 96-е месца ў адзіночным разрадзе, пакінуў сотню мацнейшых і размясціўся на 110-й пазіцыі рэйтынгу.

belta.by