“Атлетыка” знайшла сваіх герояў



Учора ў Менску прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі “Атлетыка”.

Спецыяльная ўзнагарода „Атлетыка”, заснаваная Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, уручалася ўпершыню спартсменам і трэнерам, якія найбольш вызначыліся ў мінулым годзе.

Мерапрыемства праходзіла ў адным са сталічных рэстаранаў, на ўваходзе прыгожыя дзяўчаты ўсіх частавалі цукеркамі.

Спартсмены назіралі за тэатралізаваным дзеяннем за накрытымі сталамі (дарэчы, не было ні кроплі алкагольных напоеў), а вось журналістам вызначылі асобнае месца – за жоўтай лентай.

У самай прэстыжнай намінацыі ўзнагароды атрымалі чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 800 метраў Марына Арзамасава і сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008, шматборац Андрэй Краўчанка. Лепшымі трэнерамі сталі асабістыя настаўнікі гэтых спартсменаў Наталля Духнова і Ігар Сівадзедаў.

“Гэта вельмі добра, што ў беларускіх атлетаў з’явіўся свой “Оскар”, – не хаваў радасці Андрэй Краўчанка.

Дарэчы, Андрэй у мінулым годзе прыняў удзел у нацыянальным спартыўным фестывалі “Мова Cup”.

“Калі мы едзем у іншыя краіны, то карыстаемся расейскай мовай, – заявіў пасля гэтага Андрэй Краўчанка Радыё Свабода. – Але асабіста для мяне такая сітуацыя не вельмі прыемная, таму што ўсе астатнія навокал размаўляюць па-свойму, на сваіх родных мовах. Мне, напрыклад, куды прыемней было б размаўляць па-беларуску. Па-першае, трэба памятаць свае карані, традыцыі, па-другое, хочацца індывідуальнасьці. Свая, родная мовагэта адна з галоўных рысаў адметнасці. Таму я стараюся гаварыць па-беларуску, таму і быў удзельнікам Мова Cup.

Так трымаць!

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя