Аўстралія-Беларусь – 1:1 пасля першага дня



Пачаўся паўфінальны спабор жаночага тэніснага Кубку Федэрацыі. У Аўстраліі змагаюцца мясцовая каманда і дружына Беларусі. Пасля двух адзіночных сустрэч суботы пакуль нічыя 1:1.

Першымі на корт Брысбена выйшлі Арына Сабаленка і шматвопытная Саманта Стосур.

Лепшыя гады аўстралійкі ўжо ў мінулым, але яна дала сапраўдны бой маладой апанентцы. У выніку ў трох сетах перамагла Сабаленка – 7:5, 5:7, 6:3.

Другі матч быў вельмі відовішчным – сустракаліся Эшлі Барці і Вікторыя Азаранка. Аўстралійка праводзіць бліскучы сезон, трэцяя намінальна ракетка Беларусі Азаранка спакваля таксама набірае добрую форму.

У першай партыі ішло зацятае змаганне і быў паказаны вельмі якасны тэніс. На тай-брэйку больш удалай была Барці – 7:6 (7:2). У другім сеце Азаранка стала больш памыляцца і аўcтралійка давяла справу да лагічнага зыходу – 6:3.

Такім чынам пасля першага гульнёвага дня лік у матчы роўны – 1:1.

Беларускае Радыё Рацыя