„Аякс”, „Ліён” і „Сельта” перамаглі ў першых чвэрцьфіналах Лігі Еўропы



 Гаспадары поля атрымалі перамогі ў трох першых матчах футбольнай Лігі Еўропы.

У Амстэрдаме галандскі „Аякс” абыграў гасцей з нямецкага „Шальке” з „сухім” лікам 2:0. Французскі „Ліён” у сябе дома адолеў турэцкі „Бешыкташ” са Стамбула – 2:1, іспанская „Сельта” ў Віга перайграла бельгійскі „Генк” – 3:2. Яшчэ ў адным паядынку пераможца не быў вызначаны – у Бруселі бельгійскі „Андэрлехт” разышоўся мірам з англійскім „Манчэстэрам Юнайтэд” – 1:1.

Сустрэчы ў адказ за выхад у паўфінал адбудуцца 20 красавіка. Паўфінальныя матчы пройдуць 4 і 11 мая, фінальны паядынак адбудзецца 24 мая ў Стакгольме на полі „Фрэндс Арэны”.

belta.by