Азаранка – на 10 прыступак вышэй



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла выйграць фінал прадстаўнічага турніру ў сталіцы Катара Досе. У паўфінале яна перамагла амерыканку Вінус Уільямс, але на вырашальны матч сілаў забракла. Упершыню ў кар’еры Азаранка саступіла чэшцы Люсі Шафаржавай4:6, 3:6.

Тым ня менш удалы выступ у Катары дазволіць Азаранцы ўзняцца ажно на 10 радкоў у сустветнай кваліфікацыі – з панядзелка яна стане 38-й ракеткай свету. У бліжэйшай перспектыве ў Вікторыі добрыя шанцы ўзняцца значна вышэй.

Беларускае Радыё Рацыя