Азаранка на Ўімблдоне перамагла расейку Аляксандраву
У Брытаніі стартаваў прэстыжны тэнісны Ўімблдонскі турнір, які мае доўгую слаўную традыцыю.
Першай з беларусак на травяны корт выйшла Вікторыя Азаранка (на сёння 87-я ракетка свету). Яе суперніцай была расейка Кацярына Аляксандрава, 110-ы нумар сусветнай класіфікацыі.
У першым сэце змаганне выдалася дастаткова напружаным. Беларуска перамагла толькі на тай-брэйку – 7:6 (7:4). У другой партыі Азаранка вяглядала ўжо больш упэўнена і ў цэлым спакойна давяла яе да лагічнага зыходу – 6:3.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 52 хвіліны. Азаранка зрабіла тры эйсы, 5 падвойных памылак, рэалізавала 3 з 8 брэйк-пойнтаў.
У наступным раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з куды мацнейшай тэнісісткай – чэшкай Каралінай Плішкавай, пасеянай на гэтым турніры пад 7-ым нумарам.
Беларускае Радыё Рацыя
