Азаранка плануе пачаць тэнісны сезон у Новай Зеландыі



Вікторыя Азаранка плануе пачаць новы тэнісны сезон у 2018 годзе ў новазеландскім Оклендзе. Адпаведная інфармацыя размешчана ў звароце спартсменкі да балельшчыкаў на яе старонках у сацсетках.

„Хачу паведаміць, што вельмі рада пачаць выступленне ў сезоне-2018 у Оклендзе. Некалькі гадоў таму выступала тут і з нецярпеннем чакаю вяртання. Новая Зеландыя – цудоўная краіна. Турнір у Оклендзе выкарыстаю як этап падрыхтоўкі да адкрытага чэмпіянату Аўстраліі”, – расказала Вікторыя Азаранка.

Вядучая беларуская тэнісістка не выступае на афіцыйных турнірах з ліпеня бягучага года. Праблемы ўзніклі з-за судовай справы з бацькам яе дзіцяці аб месцы пражывання хлопчыка.

Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на Australian Open у 2012 і 2013 гадах.

belta.by