Азаранка прайграла ў другім крузе турніру ў Манрэалі



Вікторыя Азаранка (95-е месца ў рэйтынгу ВТА) выбыла з барацьбы ў адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Канады па тэнісе ў Манрэалі (прызавы фонд 2,82 млн даляраў ЗША).

9 жніўня ў другім крузе (1/16 фіналу) былая першая ракетка свету прайграла Ёхане Контэ з Вялікабрытаніі (43) – 3: 6, 1: 6. Сустрэча расцягнулася на два дні. У чацвер яна аднавілася пры ліку 0: 3 у другім сэце. Перад гэтым Контэ перамагла 11-ю ракетку свету Алену Астапенка з Латвіі (11) – 6: 7 (6: 8), 6: 1, 6: 2.

Сёння ў 1/16 фіналу Арына Сабаленка будзе супернічаць з датчанкай Каралін Вазняцкі.

belapan.by

Фота: Reuters