Азаранка, Сабаленка, Сасновіч і Марозава выйшлі ў 2-і раўнд парнага разраду Australian Open



Беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

17 студзеня ў першым крузе Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці абыгралі кітайскую пару Шуай Пэн / Чжаосюань Ян – 7:5, 4:6, 7:5. У барацьбе за выхад у 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Джэніфер Брэдзі / Элісан Рыск.

Беларуска-бельгійскі дуэт Арына Сабаленка / Элізэ Мертэнс перамаглі амерыканска-галандскі тандэм Бетані Матэк-Сандс / Дэмі Схюрс – 6:2, 3:6, 6:3.

Раней у парным разрадзе паспяхова стартавалі яшчэ дзве беларускі: Лідзія Марозава разам з японкай Сюко Аоямай, Аляксандра Сасновіч – з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд. Беларуска Вера Лапко і кітаянка Дуань Ін’ін прайгралі латвійска-румынскай пары Алена Астапенка / Сорана Кырсця – 2:6, 7:6, 6:7.

У адзіночным разрадзе беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу згуляе з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай, а Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з расейкай Настассяй Паўлючэнкавай.

belta.by