Азмрочаны юбілей БАТЭ



Барысаўскі БАТЭ саступіў у другім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў нарвежскаму „Русенборгу” па суме дзвюх сустрэч. У першым паядынку ў Барысаве чэмпіён Беларусі выйграў 2:1. А вось на выездзе каманда Аляксея Багі прайграла 0:2.

Гэта быў 100-ы матч БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. На жаль, юбілей выдаўся азмрочаным. БАТЭ утрымліваў нулі на табло да 73-й хвіліны, калі ў яго браму прызначылі пенальці. 11-мятровы ўпэўнена рэалізаваў Пал Андрэ Хеланд.

А на 85-й хвіліне пасля рыкашэту лік стаў 2:0. Да гэтага неаднаразова БАТЭ ратаваў брамнік Антон Чычкан. Самы барысаўцы моманты, якія ў іх былі, голам завяршыць не здолелі. 

Такім чынам у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў прайшоў чэмпіён Нарвегіі. Для БАТЭ еўракубкавы сезон таксама не завяршаецца. Цяпер чэмпіён Беларусі прадоўжыць змаганне ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, дзе сустрэнецца з баснійскім клубам „Сараева”

Беларускае Радыё Рацыя