„Барселона” і „Ювентус” згуляюць у стартавым туры групавой стадыі ЛЧ



Футбалісты „Барселоны” і „Ювентуса” згуляюць у першым туры групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. Першыя матчы самага прэстыжнага клубнага турніру будуць згуляны 12 верасня ў васьмі гарадах Еўропы.

Два гранды сусветнага футбола выступаюць у групе D разам з камандамі „Алімпіякас” (Афіны) і „Спортынг” (Лісабон). Процістаянне „Барселоны” і „Ювентуса”, несумненна, упрыгожыць першы тур Лігі чэмпіёнаў. Многія балельшчыкі добра запомнілі матч у фінале турніру ў 2015 годзе ў Берліне на „Алімпіяштадыён”. Два гады таму іспанскі клуб быў мацнейшым 3:1 і заваяваў ганаровы трафей.

Сярод удзельнікаў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў у гэтым сезоне адразу чатыры з постсавецкай прасторы. Маскоўскі ЦСКА пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі згуляе сёння ў групе А ў Лісабоне з „Бенфікай”.

Упершыню азербайджанскі „Карабах”, які прабіўся ў асноўны раўнд турніру, паспрабуе выстаяць у Лондане пад націскам мясцовага „Чэлсі”. Матч у групе С пачнецца таксама ў 21.45. 13 верасня ў барацьбу ўступяць маскоўскі „Спартак”, які згуляе на выездзе са славенскім „Марыборам”, і данецкі „Шахцёр”. Гарнякі прымуць у Харкаве футбалістаў італьянскага „Напалі”.

Фінал Лігі чэмпіёнаў сезона-2017/2018 пройдзе 26 траўня наступнага года на стадыёне „Алімпійскі” ў Кіеве.

Адзін з вядучых беларускіх клубаў барысаўскі БАТЭ пяць разоў прымаў удзел у асноўнай стадыі Лігі чэмпіёнаў. У бягучым сезоне падапечныя Аляксандра Ермаковіча прайгралі ў кваліфікацыі пражскай „Славіі” і выступяць у групавым турніры Лігі Еўропы.

belta.by