“Барселона” запрасіла слонімскага юнака ў госці



Выпускнік Слонімскай сярэдняй школы № 5 Дзяніс Кавалёў з маленства з’яўляецца заўзятарам футбольнага клуба “Барселона” (Іспанія). Ён калекцыяніруе ўсё, што звязана з гэтым клубам. Нядаўна каманда аб’явіла конкурс фанатаў свайго клуба. Дзяніс даслаў на конкурс свой відэаролік і перамог у конкурсе. Ён стаў фанатам года. Гэта на сённяшні дзень адзіны ўладальнік такога тытулу ў Еўропе.

“Барселона” ўзнагародзіла Дзяніса 4-дзённай паездкай на дваіх у Іспанію, аплаціла ўсю паездку, пражыванне, харчаванне і экскурсіі, а таксама на асабістыя расходы клуб даў юнаку 2 тысячы еўра.

Дзяніс таксама наведаў чэмпіянат Іспаніі па футболе (апошні матч), дзе юнака віталі ўсе заўзятары на стадыёне.

Беларускае Радыё Рацыя