Баскетбалісткі „Гарызонта” сталі чэмпіёнкамі Беларусі



„Гарызонт” стаў трохразовым чэмпіёнам Беларусі сярод жаночых каманд, выйграўшы тытул упершыню з 2012 года.

У трэцім матчы фінальнай серыі баскетбалісткі з Менскага раёна ізноў абыгралі „Цмокі-Менск” – 67:53.

Такім чынам, „Гарызонт” аформіў перамогу ў серыі – 3-0.