Баскетбалісткі „Цмокі-Мінск” саступілі польскай „Вісле” ў Еўракубку
Баскетбалісткі „Цмокі-Мінск” прайгралі чацвёрты матч запар на групавым этапе розыгрышу Еўракубка.
У паядынку 5-га тура ў Кракаве „Цмокі” выйгралі першую чвэрць з мінімальнай перавагай, але затым баскетбалісткі „Віслы” перахапілі ініцыятыву і выйгралі з лікам 77:69 (18:19, 21:16, 19:17, 19:17). У першым крузе спаборніцтваў групы С менчанкі ўступілі польскай камандзе на сваёй пляцоўцы з лікам 55:76. Акрамя таго, падапечныя Андрэя Ваўлева абмяняліся перамогамі з турэцкім „Бешыкташам” са Стамбула – 68:63 (у гасцях) і 66:74 (дома), а таксама ўступілі ў Курску расейскай „Інвенце” – 46:63.
У апошні гульнявы дзень 13 снежня чэмпіёнкі Беларусі прымуць „Інвенту” ў Менску. Расейкі свой паядынак перадапошняга тура правядуць 6 снежня ў Стамбуле.
Становішча каманд у квартэце С: „Вісла” – 9 ачкоў (5 матчаў), „Інвента” – 6 (4), „Бешыкташ” – 6 (4), „Цмокі-Мінск” – 6 (5).
У плэй-оф Еўракубка выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 груп, а таксама два лепшыя клубы з тых, што занялі трэція месцы.
