Баскетбалісты „Цмокi-Мiнск” і „Барысфен” выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі
Баскетбалісты „Цмокi-Мiнск” і магілёўскі „Барысфен” выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі. У трэцім матчы паўфінальнай серыі „цмокі” на сваёй пляцоўцы разграмілі „Гродна-93” з лікам 104: 58.
У двух гасцявых гульнях дзейсныя чэмпіёны краіны таксама ўпэўнена перамаглі – 93:63 і 109: 89.
Раней першым фіналістам нацыянальнага першынства стаў магілёўскі „Барысфен”, які тройчы запар абыграў рэзервовы склад „Цмокi-Мiнск” – 68:62, 76:65 і 74:72. Год таму цяперашнія фіналісты таксама сустракаліся ў серыі за золата і тады „Цмокi” ўпэўнена перамаглі магілёўцаў – 3:0 – і заваявалі свой дзясяты запар чэмпіёнскі тытул. Уладальнікамі бронзы сталі баскетбалісты „Гродна-93”.
У жанчын чэмпіёнкамі Беларусі ў гэтым сезоне таксама сталі менскія „Цмокi”, якія перайгралі ў фінальнай серыі гарадзенскую „Алімпію”. Бронза дасталася сталічнаму „Гарызонту”.
Фота БК „Цмокi-Мiнск”
