Баскетбалісты зборнай Беларусі адолелі шведскую дружыну



Баскетбалісты зборнай Беларусі ў рамках еўрапейскай перадкваліфікацыі на сваім паркеце адолелі шведскую дружыну – 73:60 (23:17, 13:13, 23:17, 14:13).

Аднак гэтая вікторыя прынесла толькі маральную сатысфакцыю. У выніку спабору і „закруткі” трох каманд па дадатковых паказніках Беларусь заняла апошняе месца. 

Выніковае становішча ў групе „А”: 1. Швецыя – 6 ачкоў, 2. Данія – 6, 3. Беларусь – 6. Першае месца занялі шведы, якія трапяць у асноўны раўнд кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. 

У асноўны этап адбору могуць трапіць і беларусы. Каманда Аляксандра Круцікава можа прабіцца туды ў спаборы васьмі дружын, якія не прабіліся вышэй наўпрост. Шлях гэты выглядае досыць праблематычным.

Беларускае Радыё Рацыя

фота vk.com/belarusbasket

[manual_related_posts]