Элементы беларускага арнаменту на лагатыпе БАТЭ



Тэхнічны спонсар БАТЭ — кампанія Adidas — дала камандзе гульнявую форму для кантрольных матчаў на турэцкіх зборах, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Варта адзначыць, што на форме з’явіўся адноўлены лагатып клуба.

c2cozdnxaaey7wm-lfarv

Паведамляецца, што афіцыйная гульнявая форма на сезон-2017 будзе прэзентаваная заўзятарам у сакавіку.