БАТЭ абыграў „Смалявічы”



Барысаўскі БАТЭ абыграў „Смалявічы” і дагнаў „Слуцк” у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі.

Прапусціўшы мяч на першай хвіліне гульні пасля ўдару Яўгена Барсукова, барысаўчане яшчэ да перапынку тройчы засмуцілі брамніка супернікаў. На 13-й хвіліне лік зраўняў Максім Скавыш, праз дзве хвіліны вызначыўся Ігар Стасевіч, а на 36-й хвіліне гол забіў Дзмітрый Бага. У другім тайме Дзмітрый Шчагрыковіч і Жан По аднавілі раўнавагу, а затым сербскі форвард БАТЭ Неманья Міліч аформіў дубль, усталяваўшы канчатковы лік — 5:3. Футбалісты берасцейскага „Дынама” абыгралі менскіх аднаклубнікаў з лікам 2:1.

У першым тайме сустрэчы ў Берасці супернікі абмяняліся галамі. На 5-й хвіліне берасцейцы выйшлі наперад пасля таго, як харвацкі абаронца гасцей Карла Бручыч зрэзаў мяч у сваю браму, а праз 20 хвілін бельгійскі паўабаронца менчукоў Даніла зраўняў лік. Пасля перапынку гаспадары ўзмацнілі націск, і на 52-й хвіліне Дзяніс Лапцеў эфектна замкнуў верхавую перадачу Рамана Юзэпчука.  Футбалісты „Іслачы” прымалі на полі сталічнага стадыёна „Трактар” аўтсайдара турніру бабруйскую „Белшыну” і перамаглі з лікам 2:1. Футбалісты „Віцебска” згулялі ўнічыю з салігорскім „Шахцёрам” – 0:0. Раней берасцейчкі „Рух”святкаваў гасцявую вікторыю над гарадзенскім „Нёманам” з лікам 4:2.

Гэтжы перамог Фергюсана і адразу ж кінуў выклік Хабібу

У Джексанвіле (штат Фларыда, ЗША) завяршыўся турнір UFC 249. У галоўным баі вечара сышліся Тоні Фергюсан і Джасцін Гэтжы. Паядынак завяршыўся ў пятым раўндзе пасля таго, як каманда Фергюсана папрасіла спыніць паядынак. Адзначым, што Гэтжы лічыўся андэрдогам, і таму яго перамогу можна назваць сенсацыяй турніру. У выніку цяжкіх ўдараў Джасціна за паўтары хвіліны да канца рэферы спыніў бой, так як Фергюсан быў у цяжкім стане. Такім чынам Гэтжы стаў уладальнікам часовага пояса і зараз павінен сустрэцца ў тытульным баі з расіянінам Хабібам Нурмагамедавым. Параза стала для Фергюсана першай за восем гадоў. Гэтжы ў экспрэс-інтэрв’ю назваў Хабіба найвялікшым байцом сучаснасці і кінуў яму выклік. «Ведаю, што яго рэкорд 28-0, – заявіў Гэтжы. – І гатовы паспрабаваць гэта змяніць „. Нагадаем, што першапачаткова супернікам Фергюсана павінен быў стаць Нурмагамедаў. Аднак расійскі чэмпіён UFC не змог пакінуць краіну з-за пандэміі каронавіруса і быў заменены на Гэтжы.

Зборная Кітая стала пераможцам Кубка нацый па шахматах

Зборная Кітая стала пераможцам Кубка нацый, які праходзіў у рэжыме анлайн. У фінале кітайскія шахматысты згулялі ўнічыю са зборнай ЗША з лікам 2-2. Па рэгламенце, у выпадку нічыі ў фінале пераможцам стала каманда, якая набрала больш ачкоў у кругавым турніры, які выйгралі прадстаўнікі Кітая.  Зборная Кітая стала ўладальнікам  48 тысяч даляраў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота mlyn.by