БАТЭ і „Дынама-Брэст” перамаглі ў дамашніх паўфіналах Кубка Беларусі



Першыя паўфінальныя матчы розыгрышу футбольнага Кубка Беларусі завяршыліся перамогамі гаспадароў з аднолькавым лікам 2:0.

Цяперашнія ўладальнікі трафея берасцейскія дынамаўцы выйгралі ў магілёўскага „Дняпра” дзякуючы галам Паўла Савіцкага і Джоэла Фамее.

Дзеючыя чэмпіёны Беларусі футбалісты БАТЭ на полі „Барысаў-Арэны” перайгралі гарадзенскі „Нёман” пасля дакладных удараў Мірка Іваніча і Міхаіла Гардзейчука.

Сустрэчы ў адказ за выхад у фінал адбудуцца 2 траўня ў Магілёве і Гародні. Вырашальны паядынак за Кубак краіны пройдзе 19 траўня на магілёўскім стадыёне „Спартак”.

belta.by