БАТЭ і ПСВ правядуць першы матч у рамках плэй-оф кваліфікацыі ЛЧ



Лічаныя гадзіны засталіся да стартавага свістка паядынку плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА паміж БАТЭ і ПСВ.

Беларуска-галандскае двухматчавае супрацьстаянне пачнецца ў 22:00 на «Барысаў-Арэне». Абслугоўваць сустрэчу будзе нямецкая судзейская брыгада. Пераможца па суме двух матчаў атрымае пуцёўку ў групавы турнір ЛЧ, а той, хто прайграе – у групавы турнір Лігі Еўропы.

У цяперашнім розыгрышы БАТЭ згуляў ужо ў двух раўндах, а ПСВ толькі пачынае свой выступ на еўраарэне. Барысаўчане перайгралі фінскі ХІК (0: 0, 2: 1) і азербайджанскі «Карабах» (1: 0, 1: 1).

naviny.by