БАТЭ не хапіла аднаго гола
Барысаўскі клуб БАТЭ прымаў пражскую „Славію” ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Пасля мінімальнай гасцявой паразы і не ў статусе фаварыта. Ужо без Максіма Жаўнерчыка і Каспара Дубры, якія пакінулі клуб. Маючы некалькі ключавых кадравых страт, але ўслед за пераканаўчай перамогай над „Гомелем” у чэмпіянаце краіны.
БАТЭ дамогся перамогі 2:1, але па суме двух матчаў далей праходзіць «Славія».
Цяпер каманда з Барысава згуляе ў Лізе Еўропы. Застаецца шанец прабіцца ў групавы турнір. Фоты Сяргея Гудзіліна
