БАТЭ не змог перамагчы „Александрыю”



У першым матчы раўнду плэй-оф Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ пры поўным стадыёне не змог перамагчы ўкраінскі клуб „Александрыя” – 1:1.

Асноўныя падзеі сустрэчы разгарнуліся ў першыя 20 хвілін першага тайму. Чэмпіён Беларусі пачаў рэактыўна і ўжо на 8-й хвіліне святкаваў поспех. Барысаўцам удалася эфектыўная камбінацыя, якую філігранным ударам завяршыў Мірка Іваніч. Аднак „музыка гучала не доўга”. Ужо на 19-й хвіліне госці адыграліся – пры поўнай расхлябанасці абароны БАТЭ вызначыўся хаўбек „Александрыі” Яўген Банада.

У другой палове сустрэчы БАТЭ выглядаў інертна і нават блякла. Адзінай яркай успышкай стаўся далёкі стрэл Іваніча пасля якога „зазвінела” папярэчына брамы. Выніковыя 1:1 і цяпер перад адказнай сустрэчай БАТЭ апынуўся ў складаным становішчы.

Беларускае Радыё Рацыя