БАТЭ пазмагаецца з украінскай „Александрыяй”



У выніку лёсавання вызначыўся супернік барысаўскага БАТЭ ў раўндзе плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Чэмпіён Беларусі пазмагаецца з прадстаўніком Украіны – малаведамым клубам „Александрыя”. Матчы пройдуць 17 і 24 жніўня. Першы паядынак каманда Аляксандра Ермаковіча правядзе на сваім стадыёне.

А вось як выглядаюць у выніку жараб’ёўкі ўсе пары спаборнікаў на гэтай стадыі:

Шкендзія (Македонія) — Мілан (Італія)  Осіек (Харватыя) — Аўстрыя (Аўстрыя) Црвена Звезда (Сербія) — Краснадар (Расея)  Бруге (Бельгія) — АЕК (Афіны, Грэцыя)  Марыціму (Партугалія) — Дынама (Кіеў, Украіна)  Панатынаікас (Грэцыя) — Атлетык (Іспанія)  Апалон (Кіпр) — Мідцьюланд (Данія)  Хабнарф’ёрдур (Ісляндыя) — Брага (Партугалія)  Эвертан (Англія) — Хайдук (Харватыя) Зальцбург (Аўстрыя) — Віторул (Румынія)  Вардар (Македонія) — Фенербахчэ (Турцыя)  Аякс (Нідэрлянды) — Русенборг (Нарвегія) Райндорф (Аўстрыя) — Макабі (Тэль-Авіў, Ізраіль)  БАТЭ (Беларусь) — Александрыя (Украіна)  Дынама Заграб (Харватыя) — Скендэрбеу (Адбанія)  Лудагорац (Балгарыя) — Судува (Літва)  Дамжале (Славения) — Алімпік (Марсель, Францыя)  Партызан (Сербия) — Відэатон (Венгрыя)  Утрэхт (Нідэрлянды) — Зеніт (Расея)  Легія (Польшча) — Шэрыф (Малдова)  Вікторыя (Пльзень, Чэхія) — АЕК (Ларнака, Кіпр)  ПАОК (Грэцыя) — Эстэрсунд (Швецыя) 

Беларускае Радыё Рацыя