БАТЭ прайшоў далей



Барысаўскі футбольны БАТЭ прабіўся ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. На шляху туды чэмпіёны Беларусі адолелі албанскую каманду «Скендэрбеу» з гораду Корча. У першым паядынку ў Барысаве супернікі разышліся з нулямі. У гасцявым матчы БАТЭ ўдалося адкрыць лік на 28-й хвіліне – пасам Максіма Валадзько скарыстаўся абхазскі легіянер барысаўцаў Анры Хагуш і галавой пераправіў мяч у сетку. У другім тайме на 67-й хвіліне гаспадары поля параўнялі лік – галкіпер Сяргей Чэрнік ня здолеў парыраваць дастаткова просты ўдар са штрафнога. Албанцы працягвалі штурм, але БАТЭ здолеў адбіцца і за кошт голу на чужым полі выйшаў у наступны раўнд.

Кепска толькі, што барысаўцы нахапалі жоўтых картак – ажно 5 футбалістаў БАТЭ былі папярэджаны. Наступным супернікам БАТЭ ў трэцім кваліфікацйным раўндзе будзе чэмпіён Венгрыі клуб „Дэбрэцэн”.

Беларускае Радыё Рацыя