БАТЭ трапіў у „групу смерці”



Лёсаванне, якое было спрыяльным да БАТЭ на папярэдняй стадыі, на гэты раз, пры размеркаванні ў Манака клубаў па групах Лігі Еўропы, сталася для чэмпіёна Беларусі досыць жорсткім. БАТЭ трапіў у адну кампанію з лонданскім „Арсеналам”, нямецкім „Кёльнам” і бялградскай „Црвенай звездай”.

Вось поўныя вынікі лёсавання:

Група „A”: „Вільярэал”, „Макабі” Т-А, „Астана”, „Славія” Прага

Група „B”: „Дынама” Кіеў, „Янг Бойз”, „Партызан”, „Скендэрбеу”

Група „C”: „Брага”, „Лудагорац”, „Хофенхайм”, „Істамбул”

Група „D”: „Мілан”, „Аўстрыя” Вена, „Рыека”, АЕК Афіны

Група „E”: „Ліён”, „Эвертан”, „Аталанта”, „Апалон”

Група „F”: „Капенгаген”, „Лакоматыў” Масква, „Шэрыф”, „Злін”

Група „G”: „Вікторыя” Пльзень, „Сцяуа”, „Хапаэль” Б-Ш, „Лугана”

Група „H”: „Арсенал”, БАТЭ, „Кёльн”, „Црвена Звезда”

Група „I”: „Зальцбург”, „Марсель”, „Віторыя” Гімараеш, „Каньяспор”

Група „J”: „Атлетык”, „Герта”, „Зара”, „Эстэрсунд”

Група „K”: „Лацыё”, „Ніцца”, „Зюльтэ-Варэгем”, „Вітэс”

Група „L”: „Зеніт”, „Рэал” Сасьедад, „Русенборг”, „Вардар”

БАТЭ стартуе 14 верасня матчам у Бялградзе, 28 верасня барысаўцы прымуць дома ангельскі „Арсенал”.

Беларускае Радыё Рацыя