БАТЭ „згарэў” у Пячах



Барысаўскі БАТЭ на рэдкасць няўдала правёў чарговы матч Лігі Еўропы. На сваім полі ў Пячах чэмпіён Беларусі прымаў фактычна другі склад лонданскага „Арсенала” і саступіў з лікам 2:4. Брытанскі клуб не прывёз у Беларусь ажно дзясятак гульцоў сваёй асновы і, як паказала сустрэча, меў рацыю. Перамога „Арсеналу” далася зусім „малой крывёй”.

Ужо на 25-й хвіліне лік быў 0:3. пасля такога пачатку БАТЭ заставалася толькі неяк захаваць твар і не прайграць зусім разгромна. На 28-й хвіліне Мірка Іваніч адзн мяч адыграў. Пасля перапынку пасля абсурднага пенальці лонданцы зноў павялічылі сваю перавагу. На 67-й хвіліне Міхаіл Гардзяйчук усё ж даслаў мяч у сетку гасцей. Далей БАТЭ меў перавагу, але забіць так і не здолеў.

У іншым матчы групы нямецкі „Кёльн” прымаў бялградскую „Црвену звезду” і саступіў 0:1.

Становішча ў групе зараз такое: „Арсенал” – 6 ачкоў, „Црвена звезда” – 4, БАТЭ – 1, „Кёльн” – 0.

Беларускае Радыё Рацыя