БАТЭ згуляе з „Чэлсі” ў Лізе Еўропы



Футбалісты англійскага „Чэлсі” з Лондана, грэчаскага ПАОК з Пірэя і венгерскага „Відзі” з Секешфехервара будуць супернікамі барысаўскага БАТЭ ў групе L Лігі Еўропы.

Лёсаванне адбылося ў Манака.

Матчы групавога этапу пройдуць з 20 верасня да 13 снежня. Гульні стадыі плэй-оф пачнуцца 14 лютага 2019 года, фінальны матч Лігі Еўропы адбудзецца 29 траўня на поле стадыёна „Алімпійскі” ў азербайджанскім Баку.

zviazda.by