Беларусь 11-я ў біятлоннай эстафеце



Першы этап Кубку свету па біятлоне стартаваў у шведскім Эстэрсундзе зьмешанай эстафетай. Беларускі квартэт заняў у ёй 11-е месца сярод 23 удзельнікаў. Адзінай маральнай сатысфакцыяй можна лічыць тое, што беларусы апярэдзілі на фінішы расейскую дружыну. За зборную Беларусі выступалі Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў. Домрачава выглядала на сваім этапе выдатна, а ў цэлым каманда мае ў пасіве 2 штрафныя кругі і 13 дадатковых патронаў.

Першынствавалі ў гонцы французскія біятланісты, за якую выступалі ў ліку іншых браты Фуркады. Сярэбраныя ўзнагароды заваявала істотна абноўленая нарвежская каманда. Бронза дасталася дасведчаным немцам. Чацьвёртай фінішавала ўкраінская каманда.

Беларускае Радыё Рацыя