Беларус Аляксандр Фаміноў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў Алімпіядзе



На Алімпійскіх гульнях у Токіо ў дысцыпліне трохбор’я прыме ўдзел толькі адна беларуская „пара” – Аляксандр Зелянко і яго конь Карла-Грандэ. Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі са спасылкай на Беларускую федэрацыю коннага спорту, другі спартовец-алімпіец Аляксандр Фаміноў вымушаны адмовіцца ад галоўнага старту пяцігоддзя з-за сур’ёзнага захворвання свайго каня Марціні. Захворванне ў каня дыягнаставалі ветэрынарныя лекары ў алімпійскай канюшні амаль адразу пасля прылёту ў Токіо. У сапраўдны момант каню аказваецца неабходнае лячэнне. Тым часам ў Токіо завяршыўся трэці дзень Алімпійскіх гульняў. Разыграны 21 камплект узнагарод. Лідэрамі ў агульнакамандным заліку сталі японцы, якія заваявалі тры залатыя медалі – усяго ў іх зараз 8 залатых, 2 срэбраныя і 3 бронзавыя ўзнагароды, другія – амерыканцы, трэція – кітайцы. У беларускай зборнай пакуль няма узнагарод.

Экс-форвард „Мінесоты”, „Вашынгтона” і „Ванкувера” падпісаў кантракт з менскім „Дынама”

Канадскі форвард Тайлер Граовац падпісаў кантракт з мінскім „Дынама”. Пагадненне разлічана на адзін год. Мінулы сезон нападнік згуляў 14 матчаў за „Ванкувер”, набраў 4 (1 + 3) балы. Таксама Тайлер правёў 9 паядынкаў за „Манітобу” у АХЛ, 9 (2 + 7) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+10”. Граовац мае вопыт выступаў ў НХЛ за „Мінесоту”, „Вашынгтон” і „Ванкувер”. Усяго на яго рахунку 84 гульні і 15 (12 + 3) балаў. У АХЛ форвард згуляў 340 матчаў, набраўшы 193 (89 + 104) балы, паведамляе прэс-служба „Дынама”.

Абаронца „Руху” на правах арэнды перайшоў у берасцейскае „Дынама”

18-гадовы абаронца „Руха” Ілля Маскаленчык бліжэйшыя паўгода на правах арэнды правядзе ў „Дынама-Брэст”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Футбаліст з’яўляецца выхаванцам „Дынама-Брэст”, правёўшы ў сістэме клуба 2018 і 2019 гады. Ураджэнец Мінска прадстаўляў розныя моладзевыя каманды акадэміі берасцейцаў. Грызман згодны на зніжэнне зарплаты

Форвард Антуан Грызман не імкнецца пакінуць «Барселону»

Паводле інфармацыі Diario Sport, футбаліст пагодзіцца сысці толькі ў «Атлетыка». Раней абмен яго на паўабаронцу Саўля Ньігеса быў прадметам дыскусій паміж двума клубамі. Канкрэтных прапаноў самому Грызману пры гэтым не паступала. Француз у цэлым хацеў бы застацца ў каталонскім клубе і нават гатовы пайсці на зніжэнне зарплаты, як гэта зрабіў шэраг іншых высокааплатных футбалістаў каманды. У мінулым сезоне Грызман правёў за «Барселону» 36 гульняў у чэмпіянаце Іспаніі і забіў 13 мячоў.

Беларускае Радыё Рацыя