Беларусь апярэдзіла Расею на чэмпіянаце свету



На чэмпіянаце свету па гандболе, што працягваецца ў сталіцы Катара Досе, дружына Беларусі заняла 18-е выніковае месца. У суцяшальным турніры падначаленыя Юрыя Шаўцова спярша адолелі Боснію і Герцагавіну, а ў стыкавым матчы за так званы „Прэзідэнцкі кубак” саступілі ў серыі пенальці Чэхіі. Асноўны час прынёс нічыю – 28:28, а ў серыі 7-мятровых беларусы саступілі 3:4. У выніку 31:32.

Адзінае суцяшэнне для беларусаў тое, што зборная Расеі апынулася яшчэ ніжэй – яна заняла выніковае 19-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]