Беларусь – чацвёртая ў змешанай эстафеце



Беларуская біятлонная дружына паспяхова выступіла ў першай дысцыпліне чэмпіянату свету, што пачаўся ў фінскім Конціёлахці. У так званай змешанай эстафеце беларусы прэтэндавалі на медалі, а ў выніку занялі 4-е месца. Золата здабыла дружына Чэхіі, на другім месцы з адставаннем у 20 секунд фінішавала каманда Францыі. Бронзу выйгралі нарвежцы. Ад трэцяга месца беларускі квартэт, за які выступалі Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Уладзімір Чапелін і Юрый Лядаў, аддзяліла менш 4-х секунд. Для параўнання дружына Расеі адстала значна і заняла толькі 10-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя