Беларус Дзмітрый Платонаў можа стаць лепшым гульцом Латвіі
Беларускі нападнік юрмальскага „Спартака” Дзмітрый Платонаў прэтэндуе на званне лепшага гульца чэмпіянату Латвіі ў сакавіку-красавіку.
У шасці мінулых матчах першынства наш суайчыннік забіў пяць мячоў, у табліцы бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі Платонаў саступае толькі Гірту Карлсану з „Вентспілса”.
Акрамя Платонава і Карлсана на ўзнагароду прэтэндуюць Дэвіс Ікауніекс і Оскар Клява з „Леіпаі”, а таксама брамнік „Рыгі” Ігар Літоўка.
https://www.youtube.com/watch?v=4SDzdTrB8Is
