Беларус Ілля Івашка саступіў у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Жэневе



Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (50-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не здолеў прабіцца ў паўфінал турніру катэгорыі АТР-250 у швейцарскай Жэневе з прызавым фондам 534,5 тысячы еўра. У чвэрцьфінале беларус прайграў у двух сетах партугальскаму тэнісісту Жуану Соузу – 5:7, 5:7. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 45 хвілін.

ВРЗ перамог „УУС-Дынама” ў дамашнім паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Гомельскі ВРЗ дамогся ўпэўненай перамогі над гарадзенскім „УУС-Дынама” ў стартавым паядынку паўфінальнай серыі 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. У першым хатнім матчы срэбраныя прызёры мінулага першынства мелі вялікую перавагу і выйгралі з розніцай у чатыры мячы – 5:1. Наступная сустрэча гэтых каманд адбудзецца 23 траўня ў Гародні, а 27 траўня ў Гомелі пройдзе трэці матч серыі за выхад у фінал.

„Эвертан” адыграўся з ліку 0:2 і перамог „Крыстал Пэлас”, засцерагшы сябе ад вылету з прэм’ер-лігі

„Эвертан” святкаваў звышвалявую перамогу над „Крыстал Пэлас” у перанесеным матчы 33-га тура чэмпіянату Англіі — 3:2.
Каманда Фрэнка Лампарда засцерагла сябе ад вылету з прэм’ер-лігі. У заключным туры „ірыскі” згуляюць з лонданскім „Арсеналам”.

Максім Калмакоў пакінуў брэсцкае „Дынама” і вярнуўся ў „Сочы”

Максім Калмакоў, які выступаў за берасцуйскае „Дынама”, быў адкліканы з арэнды футбольным клубам „Сочы”. 19-гадовы паўабаронца пакінуў размяшчэнне каманды з Брэста, адзначае тэлеграм-канал „Дынама Вырашае”. Калмакоў правёў у чэмпіянаце Беларусі пяць матчаў, у якіх забіў адзін гол і аддаў адну выніковую перадачу.

„Кіль” стаў апошнім удзельнікам „Фіналу чатырох” гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты нямецкага „Кіля” апошнімі прабіліся ў „Фінал чатырох” Лігі чэмпіёнаў. У чвэрцьфінальным паядынку ў адказ прадстаўнікі бундэслігі адолелі на хатняй арэне французскі „Пары Сен-Жэрмен” з мінімальнай перавагай у ліку – 33:32. На мінулым тыдні ў Парыжы гэтыя сапернікі не выявілі мацнейшага, завяршыўшы сустрэчу ўнічыю – 30:30.
Яшчэ тры ўдзельнікі вырашальнага этапа чэмпіёнскай Лігі вызначыліся раней. Гандбалісты польскага „Кельце” разграмілі французскі „Манпельё” – 30:22. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў беларус Арцём Каралёк, які закінуў 7 мячоў. Дзеючыя пераможцы галоўнага кантынентальнага турніру гандбалісты іспанскай „Барселоны” двойчы перайгралі нямецкі „Фленсбург”. Венгерскі „Веспрэм” па суме дзвюх чвэрцьфінальных сустрэч стаўся мацнейшым за дацкі „Ольбарг”. Чэмпіён Беларусі „Мяшкоў Брэст” у гэтым сезоне ЛЧ выступіў няўдала, заняўшы 8-е месца ў папярэдняй групе А. „Фінал чатырох” гандбольнай чэмпіёнскай Лігі адбудзецца 18-19 чэрвеня ў нямецкім Кёльне.

Зборная Чэхіі ўпэўнена абыграла каманду Латвіі на чэмпіянаце свету па хакею

Зборная Чэхіі ўпэўнена перамагла каманду Латвіі ў матчы групавога раўнда чэмпіянату свету-2022 з лікам 5:1. Зборная Германіі з мінімальным лікам адолела каманду Даніі 1:0. Зборная Казахстана двойчы выходзіла наперад, але ўсё ж уступіла камандзе Канады — 3:6.
Казахстанцы пацярпелі чацвёртую паразу ў чатырох сустрэчах, канадцы здабылі чацвёртую перамогу запар.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя


[manual_related_posts]