Беларус Міхальчук прыме ўдзел у Матчы зорак ECHL



Беларускі нападнік Уладзіслаў Міхальчук прыме ўдзел у Матчы зорак ECHL. Ён згуляе за «Джэксанвіль Айсмен», якая будзе супрацьстаяць камандзе зорак лігі, за якую выступіць другі беларускі хакеіст Яўген Аксенцюк («Айдаха»).

Матч адбудзецца 16-17 студзеня. За «Айдаха» Аксянцюк згуляў у 17 матчах і набраў 16 (9+7) ачкоў, Міхальчук за «Джэксанвіль» выйшаў у 18 паядынках сезона, зарабіўшы 15 (7+8) балаў.

20 гульцоў менскага «Дынама» здалі станоўчыя тэсты на каронавірус

20 гульцоў менскага «Дынама» здалі станоўчыя ПЦР-тэсты на каронавірус і былі пераведзены ў спіс траўмаваных. Таксама ў спісе тых, хто здаў станоўчыя тэсты, прадстаўнікі трэнерскага штаба і персаналу „зуброў”. Усе заражаныя адпраўлены на самаізаляцыю. Бліжэйшыя хатнія матчы менскага «Дынама» былі перанесеныя на больш позні тэрмін.

Пяць гульцоў зборнай Польшчы па гандболе здалі станоўчыя тэсты на каронавірус

Пасля прылёту ў Браціславу, дзе павінен стартаваць чэмпіянат Еўропы па гандболе, пяць гульцоў зборнай Польшчы здалі станоўчыя тэсты на каронавірус. Паведамляецца, што гандбалісты пераносяць хваробу бессімптомна. Яны прапусцяць матчы папярэдняга раунда супраць Аўстрыі, Германіі і Беларусі.

Гуськова заняла трэцяе месца на этапе КС у Дзір-Вэлі

Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў Дзір-Вэлі (ЗША). Першай стала Лора Піл з Аўстраліі. Другое месца ў Кун Фаньюй з Кітая. Гэты ўжо другі бронзавы медаль Ганны на этапах Кубка свету. 3 снежня на этапе ў Руцы Гуськова таксама стала трэцяй. На дадзены момант беларуска займае 12 месца ў агульным заліку Кубка свету.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pressball.by